Урад Украіны адклікаў з Вярхоўнай рады заяўку аб прызначэнні Міхаіла Саакашвілі віцэ-прэм'ерам, паведамляе партал naviny.by.
Прычынай рашэння ўрада стала тое, што яму не ўдалося набраць дастатковую колькасць дэпутатаў, гатовых падтрымаць такое прызначэнне. Для таго, каб Саакашвілі заняў пасаду намесніка старшыні Кабінета міністраў, патрабуецца 226 галасоў дэпутатаў Рады.
У прапрэзідэнцкай партыі «Слуга народа» цяпер 248 галасоў, што магло б дазволіць зацвердзіць прызначэнне без уліку меркавання іншых фракцый, аднак падтрымаць Саакашвілі пагадзіліся не больш за 170 дэпутатаў, хоць ініцыятыва зыходзіла непасрэдна ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Цяпер разглядаецца кампенсавальны варыянт – вылучэння Саакашвілі на выбарах мэра ў Адэсе як кандыдата «Слугі народа» з максімальнай падтрымкай улады.
Саакашвілі ўзначальваў Адэскую абласную адміністрацыю з мая 2015 года па лістапад 2016-га, калі на фоне палітычнага канфлікту з Пятром Парашэнкам сышоў у апазіцыю да афіцыйнага Кіева.
вс