Беларуская Служба

Лекары Вайсковага медычнага інстытуту размаўлялі з Пентагонам

30.04.2020 17:08
Група польскіх медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавірусу знаходзіцца з місіяй у штатах. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Доктар, капітан Яцэк Сявера з Вайсковага медычнага інстытуту расказаў прадстаўнікам Дэпартаменту абароны ЗША пра польскую медычную місію ў Чыкага. Тэлеканферэнцыя, у якой прыняў удзел кіраўнік групы, транслявалася на старонцы Пентагону.

Падчас размовы капітан Сявера зазначыў, што група ў складзе дзевяці лекараў, медсёстраў і фельчараў наведвае шпіталі ў цэлым рэгіёне Чыкага:

-Польскае Міністэрства нацыянальнай абароны і Вайсковы медычны інстытут з яго дырэктарам, генералам Гжэгажам Гелеракем дзякуючы польскай місіі падтрымлівае Нацыянальную гвардыю і мясцовых лекараў у барацьбе з Covid-19. Мы тут знаходзімся з 23 красавіка.

У наступныя дні знаходжання ў Чыкага польская місія правядзе яшчэ некалькі сустрэч і вебінараў. Частка групы ўжо атрымлівала досвед у італьянскай Ламбардзіі, дзе працавала ў палявым шпіталі ў ваколіцах мясцовасці Брэшыя.

ав