Беларуская Служба

У ЗША правялі чарговыя выпрабаванні самалёта Boeing 777X (ВІДЭА)

01.05.2020 11:21
Boeing 777X – гэта далейшае развіццё вельмі папулярнай у авіякампаній мадэлі Boeing 777, упершыню выпушчанай у 1993 годзе.
Boeing 777X
Boeing 777Xфота: прэс-служба карпарацыі Boeing

Шырокафюзеляжны дальнемагістральны лайнер Boeing 777X паспяхова здзейсніў чарговы выпрабавальны палёт.

Усяго ў выпрабаваннях задзейнічаны чатыры лайнеры дадзенай мадэлі. Тэставы палёт працягваўся амаль тры гадзіны гадзіны.

Boeing 777X з'яўляецца найбуйнейшым і, як падкрэслівае кампанія, найбольш эфектыўным з пункту гледжання расходу паліва шырокафюзеляжным самалётам з двума рухавікамі.

Даўжыня найбуйнейшай мадыфікацыі самалёта Boeing 777X складае амаль 77 метраў. Лайнер разлічаны на перавозку да 426 пасажыраў.

Boeing 777X – гэта далейшае развіццё вельмі папулярнай у авіякампаній мадэлі Boeing 777, упершыню выпушчанай у 1993 годзе. Паводле стану на 31 сакавіка 2020 года, карпарацыя Boeing выпусціла 1633 экзэмпляры дадзенага лайнера розных мадыфікацый.

вс