Беларуская Служба

Украіна ўвяла спецпошліну на вугаль з Расіі

01.05.2020 14:39
На Расію у 2019 годзе прыпадала 58% усіх паставак каменнага вугалю і антрацыта.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Rasta777

Украіна з 1 мая ўвяла пошліну ў памеры 65% на імпарт вугалю з Расіі. Згодна з пастановай Кабміна, пошліна ўведзена амаль на ўсе тыпы вугалю.

У пералік выключэнняў трапіла некалькі відаў вугалю для выкарыстання ў вытворчасці электрычнай і цеплавой энергіі, а таксама для выкарыстання ў металургічнай і коксахімічнай прамысловасці. Пра гэта паведамляе «Корреспондент».

На Расію у 2019 годзе прыпадала 58% усіх паставак каменнага вугалю і антрацыта. Агулам Украіна імпартавала вугалю на 2,8 млрд долараў за год.

вс