Беларуская Служба

Набытыя ЕС маскі не адпавядаюць нормам - Брусель пачаў расследаванне

14.05.2020 17:21
У рамках крызіснага механізму Еўрасаюз адправіў у 17 краінаў і Вялікабрытанію 1,5 мільёна ахоўных масак.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія прыпыняе пастаўкі ахоўных масак, у дачыненні да якіх сур’ёзныя сумневы выказала Польшча. Пастаўкі будуць прыпыненыя да часу высвятлення справы. Наконт згаданых масак сумневы выказалі таксама Нідэрланды.

Нагадаем, у рамках крызіснага механізму Еўрасаюз адправіў у 17 краінаў і Вялікабрытанію 1,5 мільёна ахоўных масак. Еўракамісія папрасіла ўсе краіны праверыць і ацаніць пастаўлены тавар. Пасля атрымання справаздачаў ад усіх краінаў
Брусель можа прыцягнуць вытворцу да адказнасці.

Нагадваем, учора міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) паведаміў, што маскі, якія атрымала Польшча, не адпавядаюць неабходным стандартам.

Мы атрымалі з Еўрапейскага Саюза 600 тысяч масак. На жаль, у іх няма неабходнага сертыфіката. Гэта выклікала нашу занепакоенасць, таму й мы правялі адпаведныя тэсты.   На жаль маскі, набытыя Еўрапейскім Саюзам, не адпавядаюць ніякім стандартам і таму яны не могуць быць размеркаваны сярод медыкаў.

 - заявіў міністр аховы здароўя ўчора Лукаш Шумоўскі.

аз