Беларуская Служба

Нямеччына часткова паслабляе памежны кантроль

16.05.2020 12:27
МУС ФРГ заявіла, што паслабленне памежнага кантролю з Аўстрыяй, Францыяй і Швейцарыяй  стала магчымым, дзякуючы паляпшэнню эпідэміялагічнай сітуацыі
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

ФРГ паслабіла памежны кантроль з Аўстрыяй, Францыяй і Швейцарыяй, уведзены на фоне пандэміі каранавіруса SARS-CoV-2.

З суботы, 16 траўня, дазволены выезд у гэтыя краіны па дзелавых і сямейных прычынах. У той жа час турызм, паездкі дзеля пакупак у крамах або запраўкі палівам – па-ранейшаму забароненыя.

Кантроль на мяжы з Люксембургам адменены цалкам, а на мяжы з Даніяй пакуль захаваны. Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны заявіла, што паслабленне памежнага кантролю з Аўстрыяй, Францыяй і Швейцарыяй для руху ў абодвух напрамках стала магчымым, дзякуючы паляпшэнню эпідэміялагічнай сітуацыі. Да 15 чэрвеня памежны кантроль з гэтымі краінамі плануецца адмяніць цалкам. Нямеччына закрыла межы з суседнімі краінамі ў сярэдзіне сакавіка.

Між тым Італія, якая асабліва моцна пацярпелая ад пандэміі каранавіруса, паведаміла пра адкрыццё межаў для замежнікаў з 3 чэрвеня. Ўрад у Рыме ўначы 16 траўня таксама прыняў рашэнне дазволіць сваім грамадзянам паездкі паміж рэгіёнамі Італіі. Ва ўрадавай пастанове адзначаецца, што гэта рашэнне ўступіць у сілу ў выпадку захавання спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. На двухтыднёвы каранцін будуць адпраўляць толькі тых, хто кантактаваў з інфікаванай асобай або сам захварэў каранавірусам.

паводле dw.com/эж