«Калі Нямеччына хоча паменшыць ядзерны патэнцыял НАТА і аслабіць альянс, магчыма, Польшча, якая дакладна выконвае свае абавязкі, усведамляе рызыкі і знаходзіцца на ўсходнім флангу НАТА, магла б размясціць адпаведныя сілы і сродкі ў сябе», – напісала ў пятніцу, 15 траўня, у сацыяльнай сетцы Twitter амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер.
Дазедны пост дыпламата выклікала заява амерыканскага амбасадара ў ФРГ, а таксама размовы аб вывадзе з Нямеччыны ядзернай зброі ЗША.
У чацвер, 14 траўня, амбасадар ЗША ў Берліне Рычард Грэнэл заявіў, што «надзейнае ядзернае стрымліванне, а таксама самалёты, здольныя несці ядзерную зброю, з'яўляюцца ключавымі элементамі НАТА, якія неабходныя ў сучасным свеце і да якіх Нямеччына абавязалася ўнесці свой уклад».
Такім чынам, ён пракаментаваў размовы аб вывадзе з ФРГ тактычнай ядзернай зброі. За вывад з Нямеччыны амерыканскай зброі выказаўся кіраўнік парламенцкай фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.
Дыскусія аб лёсе тактычнай амерыканскай ядзернай зброі разгарэлася ў Нямеччыне, пасля таго як стала вядома, што міністр абароны гэтай краіны Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр папярэдне дамовілася з Пентагонам аб набыцці 30 бамбавікоў F/A-18F фірмы Boeing. Амерыканскія самалёты заменяць састарэлыя нямецкія Tornado.
Афіцынай рэакцыі Варшавы на выказванні амбасадара ЗША Джорджэт Масбахер пакуль не было.
PR/эж