Дзве польскія арганізацыі пачалі сумесную акцыю па аказанні дапамогі жыхарам Венесуэлы. Польская медычная місія і Карытас Польшча дастаўляюць харчовыя пасылкі ў пагружаную ў глыбокі эканамічны крызіс лацінаамерыканскую краіну.
Польскую дапамогу атрымае 800 венесуэльцаў. Паводле інфармацыі Польскай медычнай місіі і Карытасу, у кожнай пасылцы будзе мяса, алей, рыс, макароны або мука. Дапамога трапіць да тых, хто знаходзіцца ў самай вострай патрэбе – да сем'яў, якія пражываюць у рэгіёне на мяжы з Калумбіяй. Даставіць пасылкі дапаможа мясцовае аддзяленне Карытаса.
Венесуэла ўжо некалькі гадоў змагаецца з глыбокім эканамічным крызісам. Фатальнае кіраванне дзяржаўнымі рэсурсамі прывяло да росту інфляцыі, што выклікала гвалтоўныя рост ліку абяздоленых. Толькі 15% венесуэльцаў могуць забяспечыць усе асноўныя патрэбы. Да нядаўняга часу венесуэльцы куплялі ежу ў Калумбіі, але пандэмія каранавіруса прывяла да закрыцця межаў і чарговаму росту цэнаў. Таксама павялічыліся недахоп электрычнасці і паліва, а ў лякарнях востра не хапае лекаў і чыстай вады.
IAR/эж