Беларуская Служба

Аўстрыя адчыняе ўсходнюю і паўночную мяжу

17.05.2020 10:59
Цалкам межы дзяржавы павінны адкрыцца з 15 чэрвеня, паведамляе агенцтва APA.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Федэральны ўрад Аўстрыі ўначы на нядзелю, 17 траўня, адкрыў мяжы з Чэхіяй, Славаччынай і Вугоршчынай. На мяжы захоўваецца магчымасць выбарачнага памежнага кантролю, як і кантролю з боку медычных службаў на наяўнасць падарожнікаў каранавіруса, паведамляе МУС краіны.

Цалкам межы дзяржавы павінны адкрыцца з 15 чэрвеня, паведамляе агенцтва APA.

З пятніцы, 15 траўня Аўстрыя адкрыла межы таксама з ФРГ, Ліхтэнштэйнам і Швейцарыяй, што гэтак жа, як і ў выпадку Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны, на думку Вены, павінна нарэшце палепшыць становішча транспамежных працаўнікоў і жыхароў памежных раёнаў.

эж