Беларуская Служба

У Іспаніі пачалася 10-дзённая нацыянальная жалоба па ахвярах Covid-19

26.05.2020 14:00
Нацыянальная жалоба, якая працягнецца да 4 чэрвеня, з’яўляецца самай доўгай у гісторыі іспанскай дэмакратыі. 
Пратэст іспанскіх медыкаў PAP/EPA/Fernando Villar

Паводле ўрадавай статыстыкі, у выніку пандэміі ў Іспаніі памерлі 26 834 чалавекі.

Нацыянальная жалоба, якая працягнецца да 4 чэрвеня, з’яўляецца самай доўгай у гісторыі іспанскай дэмакратыі. Яна закончыцца за тры дні да канца стану эпідэмічнай пагрозы, які Іспанія ўвяла ў палове сакавіка.

Іспанскія СМІ нагадваюць, што да гэтага часу самая доўгая нацыянальная жалоба была ўведзена пасля смерці маці караля Хуана Карласа ў студзені 2000 году. Яна працягвалася сем дзён.

У сваю чаргу тры дні працягвалася ў Іспаніі жалоба пасля тэрактаў у 2004 годзе ў Мадрыдзе, у якіх загінуў 191 чалавек.

Газеты «El Mundo» i «ABC» падкрэсліваюць, што, пасля апошняй карэкціроўкі Міністэрства здароўя Іспаніі, невядомая дакладная лічба ахвяр эпідэміі. Газеты нагадваюць, што з нядзелі на панядзелак міністэрства зменшыла колькасць смерцяў ажно на 1918.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, да гэтага часу ад каранавіруса памерлі 26 834 чалавекі, а заражаныя – 235 400 чалавек.

ав