Беларуская Служба

Названы самы папулярны смартфон у свеце

27.05.2020 17:03
Apple дамінуе на сусветным рынку папулярных смартфонаў другі год запар.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ GaudiLab

Самым папулярным смартфонам па выніках першага квартала 2020 года стаў iPhone 11. За тры першыя месяцы года Apple адгрузіў 19,5 млн адзінак гэтага гаджэта, піша «Корреспондент».

IPhone 11 – у лідарах з вялікім адрывам ад канкурэнтаў.

Так, на другім месцы па папулярнасці – Samsung Galaxy A51 (6,8 млн гаджэтаў). На трэцім – Xiaomi Redmi Note 8 (6,6 млн).

Таксама ў першай пяцёрцы прадстаўлены – Xiaomi Redmi Note 8 Pro і iPhone XR.

Аналітыкі адзначаюць, што Apple дамінуе на сусветным рынку папулярных смартфонаў другі год запар.

вс