Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Яцэк Чапутовіч асудзіў рэакцыю РФ на дэмантаж помніка Коневу ў Празе

28.05.2020 13:09
«Гэта было вельмі агрэсіўнае ўмяшанне ў свабоду і суверэнітэт Чэшскай Рэспублікі», – падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы.
.   .
Я. Чапутовіч і Т. Петржычак PAP/Piotr Nowak

Рэакцыя Расіі на дэмантаж помніка савецкаму маршалу Коневу ў Празе была ўмяшаннем у свабоду і суверэнітэт Чэшскай Рэспублікі. Такую ацэнку падзеям, звязаным з манументам, даў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч на прэс – канферэнцыі, праведзенай паводле вынікаў сустрэчы са сваім чэшскім калегам Томашам Петржычак у Празе 27 траўня.

«Міністр Петржычак згадаў пра сітуацыю, звязаную з помнікам Коневу ў Празе. Гэта было вельмі агрэсіўнае ўмяшанне ў свабоду і суверэнітэт Чэшскай Рэспублікі», – падкрэсліў Яцэк Чапутовіч.

Міністр замежных спраў Польшчы таксама нагадаў, што ў дні 75-гадовай гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Цверы былі знятыя дзве мемарыяльныя дошкі, устаноўленыя ў памяць аб рэпрэсаваных.

Адна з іх была прысвечана палякам, расстраляным у 1940 г. у Катыні органамі НКУС СССР. «Мы ўспрымаем гэта як спробу перагляду сусветнай гісторыі. Мы лічым, што павінны разам рашуча выступіць супраць гэтага», – заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Мемарыяльная дошка з тэкстам «Памяці палякаў з лагера Асташкаў забітых НКУС у Калініне дзеля засцярогі свету» была ўсталяваная ў 1992 годзе прадстаўнікамі польскай грамадскай арганізацыі «Сям'і Катыні» са згоды тагачаснай адміністрацыі Цверы.

паводле radio.cz/эж

Польшча апратэстуе ўтойванне Расіяй Катыньскай трагедыі

08.05.2020 14:57
Паводле загаду мясцовай пракуратуры, былі дэмантаваныя дзве мемарыяльныя дошкі ў памяць ахвяр Катыні з будынку былога абласнога НКУС у Цверы.

Расійскія ўлады ліквідуюць памяць пра ахвяр катынскага злачынства

10.05.2020 15:35
Расійскі гісторык мяркуе, што ўся гісторыя Савецкага Саюзу будавалася на хлусні.