Расійскі дэпутат хоча зняць з СССР адказнасць за акупацыю Польшчы падчас Другой сусветнай вайны.
У Дзярждуму трапіў законапраект, які мог бы адмяніць рэзалюцыю Вярхоўнага савету СССР, якая асуджала Пакт Рыбентропа-Молатава. Паводле незалежных гісторыкаў, гэта чарговы элемент нарацыі расійскіх уладаў, мэта якой затушаваць сталінскія злачынствы.
Законапраект падрыхтаваў дэпутат партыі «Родина» Аляксей Жураўлёў. Дэпутат напісаў у абгрунтаванні, што ў 1989 годзе ўлады СССР, асуджаючы Пакт Рыбентропа-Молатава, дзейнічалі пад вонкавым ціскам і нязгодна з прынцыпамі гістарычнай справядлівасці.
Хлусня і брэд – заявіў незалежны гісторык Павал Пучкоў. Падобным чынам выказаліся іншыя гісторыкі, між іншым, Мікіта Пятроў з «Мемарыялу» і гісторык Расійскай акадэміі навук Наталля Лебедзева.
ав