Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вільні з'явіўся сквер імя Адама Міцкевіча

31.05.2020 13:59
Адам Міцкевіч нарадзіўся ў Наваградку, у Вільню прыехаў вучыцца ў Віленскім універсітэце.
Pomnik Adama Mickiewicza w Wilnie
Pomnik Adama Mickiewicza w WilnieSergio Delle Vedove/ Shutterstock

Улады Вільні прысвоілі аднаму з гарадскіх сквераў імя Адама Міцкевіча. Польскі нацыянальны паэт шмат гадоў пражываў у сённяшняй сталіцы Літвы. У горадзе захавалася шмат месцаў, звязаных з паэтам. Перадае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі.

- Іменем Адама Міцкевіча названы сквер, у якім знаходзіцца помнік паэту. Віленскія дэпутаты напісалі ў абгрунтаванні, што Адам Міцкевіч паходзіў са старажытнай літоўскай шляхты, якая размаўляла па-польску. Бацькі паэта называлі сябе ліцвінамі, а Літву – сваёй айчынай. Непадалёк ад сквера знаходзіцца Музей Адама Міцкевіча. Па словах захавальніка музею, гэта адно са шматлікіх месцаў, дзе захавалася памяць пра Міцкевіча.

Адам Міцкевіч нарадзіўся ў Наваградку, у Вільню прыехаў вучыцца ў Віленскім універсітэце. З-за дзейнасці ў арганізацыі філаматаў і філарэтаў яму давялося з’ехаць з гораду. У Вільню паэт ніколі ўжо не змог вярнуцца.

ІАР ПР/нг