Беларуская Служба

У 25 гарадах ЗША ўведзеная каменданцкая гадзіна

01.06.2020 16:16
Дзясяткі гарадоў ЗША ахопленыя пратэстамі пасля беспарадкаў, якія пачаліся пасля смерці ў Мінеапалісе чорнага целаахоўніка Джорджа Флойда.
      ,          .      .  :   , 1  2020
Дзясяткі гарадоў ЗША ахопленыя пратэстамі пасля беспарадкаў, якія пачаліся пасля смерці ў Мінеапалісе чорнага целаахоўніка Джорджа Флойда. Ён памёр пасля жорсткага затрымання паліцыяй. На фота: паліцыя ў Мінеапалісе, 1 чэрвеня 2020 годаPAP/EPA/CRAIG LASSIG

У Вашынгтоне і акрузе Калумбія на фоне хваляванняў была ўведзеная каменданцкая гадзіна, у горад таксама перакінутыя падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі (армейскі рэзерв ЗША).

Дзясяткі гарадоў ЗША ахопленыя пратэстамі пасля беспарадкаў, якія пачаліся пасля смерці ў Мінеапалісе чорнага целаахоўніка Джорджа Флойда. Ён памёр пасля жорсткага затрымання паліцыяй. Пратэсты супраць самавольства паліцыі праходзяць у Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Дэнверы, Нью-Ёрку, Індыянапалісе, Бостане, Дэтройце, многіх іншых гарадах ЗША і нават у канадскім Таронта.

У 25 гарадах ЗША ўведзеная каменданцкая гадзіна.