Беларуская Служба

Чэхія адкрывае межы, у тым ліку для палякаў

02.06.2020 14:50
Прага запаліла зялёнае святло для суседзяў Чэхіі: Польшчы, Славакіі, Германіі і Аўстрыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/IgorLukin

Краіны, для якіх Прага запаліла зялёнае святло гэта суседзі Чэхіі: Польшча, Славакія, Германія і Аўстрыя, а таксама іншыя краіны Еўропы: Харватыя, Славенія, Венгрыя, Грэцыя, Балгарыя, Румынія, Кіпр, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Ісландыя, Швейцарыя ды Нарвегія.

Чэхі могуць падарожнічаць у гэтыя краіны без неабходнасці праяўлення пры вяртанні адмоўнага тэсту на каранавірус і без абавязковага каранціну. Тыя ж правілы дзейнічаюць для грамадзянаў, якія прыязджаюць з пералічаных дзяржаў у Чэхію.

PR/эж