Пра гэта паведаміў Універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца маніторынгам пандэміі.
Найгоршая сітуацыя захоўваецца ў ЗША, дзе ад COVID-19 памерлі 112 тыс. чалавек. У Вялікабрытаніі, у сваю чаргу, колькасць смяротных зыходаў перавысіла 40 тыс.
Тым часам Новая Зеландыя аб'явіла аб заканчэнні эпідэміі ў межах краіны, дзе на сённяшні дзень не зафіксавана ні аднаго актыўнага выпадка заражэння. Пасля трох месяцаў актыўнай эпідэміі і жорсткага каранціну да жыцця пачаў вяртаць Нью-Ёрк, дзе толькі сёння на працу вярнуліся каля 400 тыс. чалавек.
Абмежаванні таксама здымаюць чарговыя еўрапейскія краіны. Так, у Бельгіі адкрываюцца гастранамічныя ўстановы, а ў Ірландыі – крамы. На Кіпры аднавіў працу памежны пераход паміж грэцкай і турэцкай часткамі выспы.
Па дадзеных навукоўцаў з Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ад COVID-19 удалося вылечыць 3 млн 400 тыс. чалавек.