У Ватыкане пачала працу платформа Vativision, паведамляе з Рыма карэспандэнт Польскага радыё. Дзякуючы платформе гледачы могуць пазнаёміцца з дакументальнымі і мастацкімі фільмамі ды серыяламі на хрысціянскую тэматыку. Пакуль што паслуга даступная толькі на тэрыторыі Італіі. З часам відэасэрвіс можна будзе глядзець у многіх краінах свету. Vativision працуе паводле прынцыпу папулярнай амерыканскай платформы Netflix.
Актуальна відэасэрвіс, у прыватнасці, прапануе фільмы, прысвечаныя Яну Паўлу ІІ, Бенедыкту XVI, Леанарда да Вінчы, Сандра Бацічэлі і вядомаму ў Еўропе цэнтру паломніцтваў у французскім горадзе Лурд. Відэасэрвіс прапануе таксама вядомы мастацкі фільм «Фаўст».
Кошт прагляду аднаго фільма складае 4 еўра, спампаванне кінакарціны – 8 еўра.
вс