Беларуская Служба

Чэхія разгледзіць легалізацыю прыватнага вырошчвання марыхуаны

10.06.2020 14:37
Чэхі змогуць легальна вырасціць і перапрацаваць не больш за пяць асобных раслінаў каноплі і атрымаць максімальна да 1250 грамаў сухога рэчыва.
.
.policja.pl

Ужо на наступным тыдні ніжняя палата парламента Чэшскай Рэспублікі пачне абмеркаванне законапраекту, які можа дазволіць грамадзянам, пазбегнуўшы рызыкі пакарання, вырошчваць каноплі для лячэбных мэтаў і асабістага ўжывання. У якасці аўтара адпаведнай заканадаўчай ініцыятывы выступае група дэпутатаў розных партыяў.

Паводле законапраекту, дарослыя грамадзяне Чэхіі атрымалі бы права вырасціць і перапрацаваць не больш за пяць асобных раслінаў каноплі і атрымаць максімальна да 1250 грамаў сухога рэчыва.

Пры сабе, без рызыкі быць пакараным адміністрацыйна або крымінальна, чэхі змогуць мець не больш за 30 грамаў марыхуаны, растлумачыў падрабязнасці законапраекту адзін з дэпутатаў парламенцкай фракцыі «Чэшскай Пірацкая партыі».

radio.cz/эж