У чацвер, 11 чэрвеня, прадстаўнікі ўрада Іраку і Дзярждэпартамента ЗША правялі тэлеканферэнцыю ў рамках «стратэгічнага дыялогу», пад
час якой абмеркавалі, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і ў эканамічнай сферы. У сумеснай заяве абодвух бакоў гаворыцца, што Злучаныя Штаты будуць «працягваць скарачаць» сваю вайсковую прысутнасць у Іраку.
Прэм'ер-міністр Мустафа аль-Кадхімі заявіў, што Ірак і ЗША прызналі рашэнне іракскага парламента аб вывадзе войскаў ЗША. У пачатку студзеня іракскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае ўрад прыняць меры, накіраваныя на спыненне прысутнасці ў краіне ўсіх замежных вайскоўцаў.
Як адзначае Reuters, абедзве краіны звярнулі ўвагу на тое, што ў святле значнага прагрэсу ў ліквідацыі пагрозы «Ісламскай дзяржавы» у бліжэйшыя месяцы ЗША «працягнуць скарачаць сілы ў Іраку». Пакуль невядомы графік рэалізацыі пагаднення.
Прадстаўнікі абодвух бакоў таксама абмеркавалі прадстаўленне эканамічных кансультантаў для прамога супрацоўніцтва з іракскім урадам, каб дапамагчы павысіць міжнародную падтрымку рэфарматарскіх дзеянняў Ірака перад абліччам пандэміі і падзеннем цэнаў на нафту.
tvn/эж