Беларуская Служба

Расце колькасць ахвяр выбуху аўтамабіля-цыстэрны на ўсходзе Кітая

14.06.2020 09:03
Мясцовыя ўлады паведамілі, што загінулі каля 20 чалавек, а амаль 200 былі параненыя.
    -   .
Расце колькасць ахвяр выбуху аўтамабіля-цыстэрны на ўсходзе Кітая.PAP/EPA/XIAO FAN

Колькасць смяротных ахвяр выбуху аўтамабіля-цыстэрны, які перавозіў звадкаваны прыродны газ, на ўсходзе Кітая павялічылася да 19. Мясцовыя ўлады паведамілі, што амаль 200 чалавек былі параненыя. Здарэнне адбылося ўчора каля горада Венлінг у правінцыі Чжэцзян на поўдзень ад Шанхая.

Першы выбух прычыніўся да разбурэння некалькіх дамоў. У выніку другога - грузавік упаў на майстэрню ля шашы. Дзяржаўныя СМІ апублікавалі фатаграфіі агнявога шара і аўтамабіляў, якія ўрэзаліся ў бліжэйшыя дамы.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая заклікала міліцыю ўзмацніць дарожныя інспекцыі і правесці праверку тэхнічнага стану транспартных сродкаў.

Частай прычынай смяротных дарожна-транспартных здарэнняў у Кітаі з’яўляецца невыкананне правілаў дарожнага руху. Паводле апошніх даступных звестак, у 2015 годзе на кітайскіх дарогах загінулі 60 тысяч чалавек.

аз