Беларуская Служба

У Нурсултана Назарбаева выяўлены каранавірус

18.06.2020 15:45
На гэтым тыдні пасля таго, як у міністра аховы здароўя Казахстана пацвердзіўся каранавірус, на каранцін сышоў прэм'ер-міністр Аскар Мамчын.
Nursułtan Nazarbajew
Nursułtan NazarbajewBartosz KRUPA/East News

«У цяперашні час першы прэзідэнт Казахстана Знаходзіцца на самаізаляцыі. На жаль, апошні тэст Элбасы на каранавірусную інфекцыю паказаў станоўчы вынік. Падставаў для хвалявання няма», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, размешчаным на сайце палітыка.

На гэтым тыдні пасля таго, як у міністра аховы здароўя Казахстана пацвердзіўся каранавірус, на каранцін сышоў прэм'ер-міністр Аскар Мамчын, а таксама некалькі членаў урада Казахстана.

Паводле звестак казахстанскіх уладаў на 18 чэрвеня, за апошнія суткі ў краіне пацверджаны 991 новы выпадак заражэння каранавіруснам.

Усяго ў Казахстане зарэгістравана 22 708 выпадкаў COVID-19. Усяго ў краіне ад каронавіруса памерлі 97 чалавек. Напярэдадні ўвечары ўлады паведамілі аб дзевяці новых смярцях.

currenttime.tv/эж