Еўрапейскі саюз абяцае краінам з-за ўсходняй мяжы першачарговае стаўленне, а таксама палітычную і эканамічную падтрымку. ЕС крытыкуе ўлады ў Мінску за парушэнне дэмакратычных стандартаў і выказвае занепакоенасць Астравецкай АЭС, якую ў Беларусі пабудавала Расія.
Кіраўнікі інстытутаў ЕС падсумавалі відэа-саміт ініцыятывы „Усходняе партнёрства”, якая ахоплівае Украіну, Грузію, Малдову, Арменію, Азербайджан і Беларусь. Паводле іх, гэта не быў саміт, поўны знакавых дэкларацый і рашэнняў. Сустрэча доўжылася ўсяго тры гадзіны.
Прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза абяцалі моцную падтрымку краінам- усходнім суседзям у выкананні стандартаў ЕС. „Усходняе партнёрства” з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў знешняй палітыкі Еўрапейскага Саюза і застанецца такім”, - заявіў старшыня Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль.
Адной з тэм стала пытанне атамнай электрастанцыі, якую Расія пабудавала ў беларускім Астраўцы. „Ядзерная бяспека з'яўляецца для нас прыярытэтнай. Паколькі Беларусь - наш непасрэдны сусед, яна павінна забяспечваць самыя высокія стандарты бяспекі”, - сказала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Лайен.
Кіраўнік Еўракамісіі таксама раскрытыкавала парушэнне дэмакратычных стандартаў у Беларусі, дзе ў жніўні пройдуць прэзідэнцкія выбары, і заклікала неадкладна вызваліць актывістаў апазіцыі.
аз