Беларуская Служба

Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі супраць анексаванага Расіяй Крыма

19.06.2020 10:03
ЕС не прызнае незаконнай анексіі Крыма і асуджае парушэнне міжнароднага права Расіяй.
         .
Еўрапейскі саюз працягнуў на год санкцыі супраць анексаванага Расіяй Крыма. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейскі саюз працягнуў на год санкцыі супраць анексаванага Расіяй Крыма. Тыдзень таму згоду на гэта далі амбасадары членскіх краінаў. Цяпер рашэнне было афіцыйна пацверджанае. Санкцыі датычаць выключна тэрыторыі Крыма і Севастопаля. У сваю чаргу рашэнне аб прадаўжэнні эканамічных абмежаванняў супраць Расеі за агрэсію ва Украіне павінна быць прынятае падчас сённяшняга відэа-саміту еўрапейскіх лідараў.

Абмежаванні Еўрасаюза будуць дзейнічаць да 23 чэрвеня 2021 года. Яны датычаць забароны на імпарт паўвострава і інвестыцыі, напрыклад, у энергетычны, інфраструктурны  і тэлекамунікацыйны сектары Крыма.

Кампаніі і грамадзяне ЕС не могуць прадастаўляць паслугаў у Крыме і купляць там нерухомасцяў. Санкцыі прадугледжваюць таксама забарону на продаж нафтавых і газавых тэхналогій.

Заява кіраўніка дыпламатыі ЕС некалькі дзён таму пацвердзіла, што Еўрапейскі Саюз не прызнае незаконнай анексіі Крыма і Севастопаля і асуджае парушэнне міжнароднага права Расіяй.

аз