У Сербіі ў нядзелю, 21 чэрвеня, праходзяць выбары ў парламент. Права аддаць свой голас маюць 6,5 млн сербаў. Амаль дзве траціны сербаў – 60% – гатовыя падтрымаць Сербскую прагрэсіўную партыю (СПП), якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Аляксандар Вучыч, вынікае з апошніх апытанняў грамадскага меркавання.
Між тым сербская апазіцыя абвінавачвае Вучыча ў аўтарытарным стылі кіравання і ўшчамленні свабоды выбараў, яна заклікае байкатаваць галасаванне. Кіраўнік дзяржавы назваў гэтыя заклікі нападкамі на дэмакратыю.
Народная Скупшчына (аднапалатны парламент) Сербіі складаецца з 250 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатыры гады. Выбары ў парламент былі запланаваны на 26 красавіка, але праз пандэмію галасаванне прыйшлося перанесці.
dw.com/эж