Беларуская Служба

Дональд Трамп папракае Нямеччыну ў куплі расійскага газу

21.06.2020 13:37
«ЗША павінны абараняць Нямеччыну ад Расіі, у той час як Нямеччына плаціць Расіі мільярды долараў за энергію, якая паступае з газаправода Nord Stream».
Prezydent USA Donald Trump
Prezydent USA Donald TrumpPAP/EPA/Stefani Reynolds

Падчас першага перадвыбарчага мітынгу пасля шматмесячнага перапынку Дональд Трамп адзначыў супярэчнасць у тым, што ЗША «павінны абараняць Нямеччыну ад Расіі, у той час як Нямеччына плаціць Расіі мільярды долараў за энергію, якая паступае з газаправода Nord Stream». – Прабачце, але як гэта працуе? – рытарычна спытаў амерыканскі лідар.

Прэзідэнт зноў заявіў, што ЗША маюць намер вывесці з Нямеччыны частку сваіх войскаў. У якасці прычыны ён назваў тое, што Берлін выдаткоўвае, па яго ацэнцы, недастаткова на абарону і мае гады «пратэрмінаваных плацяжоў» у дачыненні да ЗША. Зробленыя ўрадам ФРГ абяцанні павялічыць выдаткі на абарону да ўзроўню 2 % ВУП да 2032 года Трамп палічыў недастатковымі.

Падчас мітынгу ў Талсе Трамп станоўча адгукаўся аб рэакцыі ЗША на эпідэмію каранавіруса. Пры гэтым ён падкрэсліваў, што «настаў час вярнуцца да працы» і адкрыць эканоміку. Па словах прэзідэнта ЗША, 2021 год у эканамічным плане «будзе лепшым годам, які ў нас калі-небудзь быў».

Прэзідэнт таксама раскрытыкаваў пратэстоўцаў, якія зрынаюць у ЗША помнікі, у тым ліку, ужо быў знішчаны помнікі першаадкрывальніку Хрыстафору Калумбу, айцам-заснавальнікам Злучаных Штатаў Джорджу Вашынгтону і Томасу Джэферсану. Дональд Трамп заявіў, што любы, хто спальвае амерыканскі сцяг, павінен «сесці ў турму на адзін год».

PAP/эж