Беларуская Служба

Анджэй Дуда: ЗША ставяцца да альянсу з Польшчай вельмі сур'ёзна

24.06.2020 08:01
Сёння ўвечары кіраўнік польскай дзяржавы сустрэнецца з прэзідэнтам Дональдам Трампам.
  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда. PAP/Jacek Bednarczyk


Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вашынгтоне. Сёння ўвечары (паводле польскага часу) ён сустрэнецца з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Пасля прыбыцця ў ЗША кіраўнік польскай дзяржавы сказаў журналістам, што яго запрашэнне ў Белы дом сведчыць пра тое, што ЗША ставяцца да альянсу з Польшчай вельмі сур'ёзна.

- З моманту ўступлення прэзідэнта Дональда Трампа на галоўную пасаду я бачыўся з ім ужо 11 разоў. Гэта нашая пятая афіцыйная сустрэча, якая сведчыць пра дынаміку і інтэнсіўнасць польска-амерыканскіх адносін. Гэта таксама доказ вялікага зацікаўлення ўладаў ЗША справамі Цэнтральнай Еўропы.

Анджэй Дуда дадаў, што перамовы ў Белым доме будуць датычыць энергетычнага, ваеннага і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама бяспекі сетак электрасувязі.

Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што з’яўляецца першым замежным лідарам, запрошаным прэзідэнтам Дональдам Трампам у Вашынгтон пасля перапынку, звязанага з эпідэміяй каранавіруса.

аз