Старшыні камітэтаў замежных справаў парламентаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі прынялі агульную пазіцыю па тлумачэнні Расійскай Федэрацыяй пакта Молатава-Рыбентропа
Гаворка ідзе аб просьбе аднаго з расійскіх дэпутатаў скасаваць рэзалюцыю 1989 года Аб палітыка-прававой ацэнцы Пакта аб ненападзе паміж Савецкім Саюзам і Нямеччынай 1939 года.
Такую пазіцыю падчас брыфінгу ў Сейме прадставіў старшыня Камітэту замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, прадстаўнік кіраўнікоў партыі «Права і справядлівасць».
Старшыні камітэтаў замежных справаў парламентаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі таксама заклікалі Расію прыняць захады, з мэтай пабудовы ўзаемных адносін на глебе міжнароднага права, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.
IAR/эж