Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Еўрасавета будзе размаўляць з польскім прэм’ерам пра новы бюджэт ЕС

26.06.2020 20:31
Кансультацыі кіраўніка Еўрасавета з еўрапейскімі лідарамі звязаныя з падрыхтоўкай да саміту 17 і 18 ліпеня.
 :          .
На здымку: старшыня Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. EPA/Olivier Matthys / POOL Pool Dostawca: PAP/EPA.

У бліжэйшую сераду кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль правядзе кансультацыі з прэм'ерам Матэвушам Маравецкім па справе бюджэту ЕС на 2021-2027 гады і фонду рэканструкцыі пасля пандэміі каранавіруса.

Каляндар працы Еўрасавета на наступны тыдзень быў апублікаваны на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы старшыні.

Кансультацыі кіраўніка Еўрасавета з еўрапейскімі лідарамі звязаныя з падрыхтоўкай да саміту 17 і 18 ліпеня, падчас якога ЕС спрабуе дасягнуць кампраміс па бюджэце супольнасці на 2021-2027 гады.

 У цяперашні час сярод дзяржаў-членаў назіраюцца вялікія разыходжанні ў поглядах  па гэтай справе.

аз