Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады ЗША далі Пекіну 72 гадзіны на закрыццё генконсульства КНР у Х'юстане

22.07.2020 10:03
СМІ паведамляюць, што з-над кітайскага консульства ў Хʼюстане ідзе дым – супрацоўнікі ўстановы паляць дакументы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Улады Злучаных Штатаў Амерыкі далі Пекіну 72 гадзіны на закрыццё генеральнага консульства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Хʼюстане. Пакуль што прычыны такога рашэння Вашынгтону невядомыя. СМІ паведамляюць, што з-над кітайскага консульства ў Хʼюстане ідзе дым – супрацоўнікі ўстановы паляць дакументы.

МЗС КНР адрэагавала на заклік амерыканскага боку, назваўшы патрабаванне ЗША «правакацыяй, якая парушае нормы міжнароднага права». Адначасова Пекін зазначыў, што прыме меры ў адказ у выпадку, калі Вашынгтон не адменіць свайго рашэння.

вс