У ЗША не сціхаюць беспарадкі і пратэсты супраць расізму і паліцэйскага гвалту – дэманстрацыі і масавыя беспарадкі адбыліся ў многіх гарадах у мінулыя выходныя. Так, у Оклендзе пратэстоўцы падпалілі будынак акруговага суда. Пасля гэтага яны пачалі нішчыць усё навокал і нападаць на паліцэйскіх.
Паводле дадзеных мясцовых СМІ, самая напружаная сітуацыя назіраецца ў Сіэтле. Арыштаваныя паўсотні дэманстрантаў, параненыя амаль 60 праваахоўнікаў.
У Каларада кіроўца накіраваў аўтамабіль у натоўп мітынгоўцаў, якія перакрылі шашу. Два чалавекі трапілі ў бальніцу.
У Портлендзе сітуацыя накалілася настолькі, што на дапамогу федэральнай паліцыі прыйшла муніцыпальная, якая да гэтага часу аддавала перавагу не ўмешвацца ў канфлікт. Толькі пасля прымянення слёзацечнага газу, дубінак і гумовых куляў натоўп удалося выцесніць з цэнтра горада.
вс