Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Данбасе ўступілі ў сілу дадатковыя меры спынення агню

27.07.2020 11:31
Чакаецца, што выкананне мер дасць магчымасць забяспечыць поўнае спыненне агню ў Данбасе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Кіеў і сепаратысцкі Данбас з панядзелка павінны цалкам спыніць агонь і ўвесці дадатковыя меры забеспячэння перамір'я. Дзейнічаць яны будуць да поўнага ўрэгулявання канфлікту ў рэгіёне.

Бакі ўзгаднілі і падпісалі згаданае пагадненне ў сераду на пасяджэнні кантактнай групы.

Так, пагадненне ўключае забарону на вядзенне любога віду агню, размяшчэнне цяжкага ўзбраення, наступальных і дыверсійных дзеянняў. Прадугледжвае таксама дысцыплінарную адказнасць за парушэнне дамоўленасцяў. Чакаецца, што выкананне мер дасць магчымасць забяспечыць поўнае спыненне агню ў Данбасе.

вс