Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вялікабрытаніі пачалі змагацца з празмернай вагой

27.07.2020 15:59
У рамках барацьбы да 21:00 гадзіны па тэлебачанні і ў інтэрнэце будзе забароненая рэклама харчавання з высокім утрыманнем тлушчаў, солі і цукру.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetaniadimas/pixabay

У Вялікабрытаніі пачалі змагацца з атлусценнем, паведамляе Польскае агенцтва друку. Адным са штуршкоў, які прымусіў кіраўніцтва краіны да змагання з атлусценнем, стала эпідэмія каранавіруса. Навукоўцамі даказана, што смяротнасць ад хваробы Covid-19, якая развіваецца ў выніку заражэння каранавірусам SARS-CoV-2, сярод пацыентаў з празмернай вагой у разы большая чым у людзей без атлусцення.

Так, у рамках барацьбы за здаровае харчаванне да 21:00 па тэлебачанні і ў інтэрнэце будзе забароненая рэклама харчавання з высокім утрыманнем тлушчаў, солі і цукру. Гэтыя прадукты нельга будзе таксама набыць падчас акцыі тыпу «купі адзін – другі атрымаеш бясплатна».
У сваю чаргу рэстараны, якія працаўладкоўваюць больш чым 250 чалавек, будуць абавязаныя прадастаўляць інфармацыю адносна каларыйнасці страў.

Акрамя таго, дзяржаўная служба аховы здароўя павялічыць працаўладкаванне спартыўных інструктараў, а лекары змогуць прапісваць пацыентам фізічныя практыкаванні, напрыклад, язду на ровары альбо гімнастыку.

Паводле статыстычных дадзеных, у больш чым 63% брытанцаў празмерная вага. Сярод іх 36% маюць сярэднюю форму атлусцення, а ў 28% – высокую.

вс