Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Рады ЕС: Насілле супраць пратэстоўцаў не павінна быць адказам

10.08.2020 11:36
Шарль Мішэль зазначыў, што ў Беларусі павінны выконвацца свабода слова, свабода сходаў і асноўныя правы чалавека.
Прыклад жорсткасці і насілля сілавых структур PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Да сітуацыі ў Беларусі таксама адносяцца сусветныя палітыкі. Так, старшыня Рады Еўрапейскага Саюза Шарль Мішэль напісаў у сацыяльных сетках, што «насілле супраць пратэстоўцаў не павінна быць адказам» беларускіх улад на акцыі незадаволенасці беларусаў.

Шарль Мішэль таксама напісаў, што ў Беларусі павінны выконвацца свабода слова, свабода сходаў і асноўныя правы чалавека.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў улады Еўрасаюза склікаць надзвычайны саміт ЕС па сітуацыі ў Беларусі. Адпаведны зварот кіраўнік польскага Кабміну накіраваў старшыні Рады Еўрапейскага Саюза Шарлю Мішэлю і старшыні Еўрапейскай Камісіі Урсулі фон дэр Ляен.

вс