Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.By Kleinschmidt / MSC - https://securityconference.org/en/medialibrary/asset/frank-walter-steinmeier-1245-13-02-2016/, CC BY 3.0 de, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=55864099
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў беларускую армію не ўжываць гвалт супраць удзельнікаў пратэстаў.
„Я заклікаю беларускіх вайскоўцаў не здзяйсняць грэх супраць уласнага народа, выкарыстоўваючы сілу”, - заявіў нямецкі прэзідэнт.
Ён таксама заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку шукаць дыялог з удзельнікамі пратэстаў.
Франк-Вальтэр Штайнмаер дадаў, што захапляецца мужнасцю дэманстрантаў.
Падчас 8-дзённых акцый пратэсту ў Беларусі загінулі два чалавекі, некалькі сотняў паранены. Каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя.
аз