Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Ніхто, уключаючы Расію, не павінен туды ўмешвацца». Кіраўнік НАТА выказаўся па сітуацыі ў Беларусі

28.08.2020 08:03
Гэта яго самая моцная заява пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне 9 жніўня.
Енс Столтэнберг PAP/EPA/OMER MESSINGER / POOL

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў у чацвер Расію не «перашкаджаць» Беларусі. 

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў яго краіне сфарміраваны рэзерв супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які пры неабходнасці можа быць накіраваны ў Беларусь. Як дадаў, гэта адбылося па просьбе Аляксандра Лукашэнкі.

Столтэнберг, які ў чацвер у Берліне сустрэўся з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель, заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў сталіцы Германіі, што беларусы павінны вырашаць самі пра сваю будучыню.

- Усе краіны-саюзнікі па НАТА падтрымліваюць суверэнную і незалежную Беларусь. Рэжым у Мінску павінен праявіць поўную павагу да асноўных правоў, уключаючы свабоду выказвання меркавання і права на мірны пратэст. НАТА не мае вялікай арміі ў рэгіёне. Таму любая спроба выкарыстаць гэта як апраўданне расправы над мірнымі дэманстрантамі абсалютна неабгрунтавана, падкрэсліў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які тры тыдні змагаецца з хваляй пратэстаў беспрэцэдэнтнага маштабу, у сярэдзіне жніўня пацвердзіў, што ён атрымаў ад Масквы абяцанне «дапамагчы», каб захаваць бяспеку ў краіне.

У сераду Столтэнберг перасцярог Мінск супраць спроб выкарыстання нібыта ўзмацнення сіл Альянсу ў рэгіёне, каб апраўдаць рэпрэсіі ў дачыненні да дэманстрантаў.

У мінулыя выхадныя Лукашэнка распавёў пра «буйныя дзеянні сіл НАТА ў непасрэднай блізкасці» ад беларускіх межаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Абвінавачванне было неадкладна аспрэчана Альянсам.

ав