Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кітай перасцерагае ў справе Нобелеўскай прэміі міру для ганконгцаў

28.08.2020 11:15
Міністр Ван І заявіў, што Кітай быў і будзе супраць выкарыстання прэміі для «ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая».
Міністры замежных спраў Кітая і Нарвегіі PAP/EPA/HEIKO JUNGE

Кіраўнік кітайскай дыпламатыі перасцерагае аб спробах выкарыстоўвання Нобелеўскую прэмію міру для «ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая». Міністр Ван І наведаў Нарвегію, якая стане непастаянным членам Савета Бяспекі ААН. Нарвежскі Нобелеўскі камітэт выбірае лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Выбар 10 гадоў таму замарозіў адносіны паміж Пекінам і Осла.

Візіт Ван І ў Нарвегію з'яўляецца часткай паездкі кітайскай дыпламатыі ў пяць еўрапейскіх краін. Упершыню за 15 гадоў кіраўнік МЗС Кітая наведаў гэтую краіну. У 2010 годзе абранне кітайскага дысідэнта, зняволенага Лю Сяабо, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру прывяло да замарожвання адносін паміж краінамі. Нягледзячы на гэтую ўзнагароду і на заклікі многіх урадаў, Лю Сяабо памёр у кітайскай турме праз сем гадоў.

На пытанне пра вылучэнне ганконгскіх пратэстуючых на Нобелеўскую прэмію міру, міністр Ван І заявіў, што Кітай быў і будзе супраць выкарыстання прэміі для «ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая». Ён перасцярог ад «палітызацыі» прэміі.

Пасля перамоваў у Нарвегіі Ван працягвае сустрэчы ў Парыжы і Берліне.

ав