Дональд Трамп у аўторак, 1 верасня, наведае горад Кеноша ў штаце Вісконсін, дзе ўжо тыдзень не сціхаюць пратэсты з-за інцыдэнта, у выніку якога афраамерыканец Джэйкаб Блэйк атрымаў сур'ёзныя агнястрэльныя раненні.
Прэзідэнт ЗША падчас гэтага візіту мае намер сустрэцца з мясцовымі праваахоўнымі органамі і ацаніць шкоды ад беспарадкаў, паведаміў намеснік прэс-сакратара Белага дома Джад Дыр.
Нагадаем, масавыя пратэсты пачаліся ў Кеношы пасля таго, як паліцэйскія як мінімум сем разоў стрэлілі ў спіну 29-гадоваму Джэйкабу Блэйку, бацьку шасцярых дзяцей.
Пра прычыны інцыдэнту, які адбыўся 23 жніўня, да гэтага часу вядома няшмат, аднак на відэа відаць, як чарнаскуры мужчына сыходзіць ад афіцэраў і абыходзіць сваю машыну, каб у яе сесці.
Калі ён сядаў за руль пазадарожніка, паліцэйскі схапіў Блэйка за майку, спрабуючы яго спыніць, а затым стрэліў сем разоў ва ўпор. Гэта бачылі трое сыноў пацярпелага, якія знаходзіліся ў аўто.
У той жа вечар у горадзе ўспыхнулі пратэсты, якія практычна адразу перараслі ў масавыя беспарадкі.
Блэйк зараз знаходзіцца ў шпіталі: кулі пашкодзілі некаторыя пазванкі і спінны мозг, з-за гэтага мужчына часткова паралізаваны.
вс