Падчас антыўрадавых дэманстрацый у балгарскай сталіцы Сафіі дайшло да вулічных беспарадкаў. Па меншай меры 55 чалавек былі параненыя і амаль сотня затрыманыя.
Дэманстранты кідалі факелы, петарды і камяні ў паліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак парламента. Пацярпелі 37 функцыянераў і 18 іншых удзельнікаў акцыі, у тым ліку журналісты. Па дадзеных паліцыі, функцыянераў атакавалі заўзятары-хуліганы.
Пратэсты ў Балгарыі працягваюцца 56 дзён. Іх удзельнікі патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Бойка Барысава і генеральнага пракурора Івана Гешава, якіх яны абвінавачваюць у карупцыі і сувязях з алігархамі. Прэм'ер-міністр Барысаў адправіў у адстаўку некалькіх міністраў і прапанаваў унесці змены ў канстытуцыю, але ўдзельнікі акцыі палічылі гэтыя меры недастатковымі.
аз