На пасяджэнні латвійскага ўрада абмяркоўваўся ліст у Міжнародную федэрацыю хакея: Латвія плануе звярнуцца з заклікам перанесці чэмпіянат свету ў 2021 годзе з Беларусі ў іншую дзяржаву. Пра гэта паведаміў прэмʼер-міністр латвійскага ўраду Крышʼяніс Карыньш, перадае belarushockey.com.
Раней кіраўнік латвійскага ўраду казаў, што Латвія хоча перанесці частку чэмпіянату свету ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі. Сама Рыга ад сваёй часткі не адмаўляецца, але не бачыць магчымым праводзіць турнір разам з беларускімі ўладамі.
У Міжнароднай федэрацыі хакея пакуль не плануюць пераносіць чэмпіянат свету 2021 года ў іншае месца і не хоча рабіць ніякіх палітычных заяваў.
Тым часам Фінляндыя заявіла, што гатовая прыняць у сябе матчы чэмпіянату.
вс