У пятніцу прадстаўнікі Паўночнаатлантычнага альянсу склікалі пазачарговае пасяджэнне, якое прысвечана спробе атруціць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага рэчывам з групы «Навічок». Нейратаксін быў створаны ў рамках пашырэння арсенала хімічнай зброі СССР.
Германія прадставіла 29 партнёрам па НАТА «моцныя доказы» спробы атручання 44-гадовага палітыка рэчывам, якое паралізуе нервовую сістэму. Больш падрабязна перадае з Бруселю карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
- Падчас нарады прадстаўнікі нямецкага ўраду прадставілі «неабвержныя доказы» выкарыстання баявога рэчыва з групы «Навічок». Нарада завершылася прыняццем супольнага камунікату. Па выніках паседжання выказаўся Генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг, які заклікаў Расію правесці дакладнае расследаванне атручвання апазіцыянера. Кожны выпадак выкарыстання хімічнай зброі НАТА разглядае як пагрозу для міру і бяспекі.
Два гады таму «Навічок» быў выкарыстаны супраць Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім Солсбэры. Атручэнне Скрыпалёў было першым ужываннем хімічнай зброі ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны.
Справа скончылася выдаленнем з НАТА сямі расійскіх дыпламатаў.
юл