Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп: Злучаныя Штаты павінны сур'ёзна прыгледзецца да меркаванага атручвання Навальнага

05.09.2020 15:16
Намеснік дзяржсакратара падчас сустрэчы з амбасадарам Расіі ў Вашынгтоне заявіў, што выкарыстанне «Навічка» будзе відавочным парушэннем Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі
Rosyjski opozycjonista Aleksiej Nawalny
Rosyjski opozycjonista Aleksiej NawalnyEPA/SERGEI ILNITSKY

Падчас сустрэчы з журналістамі ў Вашынгтоне Дональд Трамп заявіў, што ў ЗША пакуль няма доказаў таго, што Аляксей Навальны быў атручаны, але ў яго таксама няма падстаў не верыць высновам нямецкага ўрада аб тым, што расійскі палітык быў атручаны рэчывам, якое паралізуе нервовую сістэму:

-Не ведаю, што менавіта адбылося. Гэта трагічна, страшна і не павінна было адбыцца. Я пакуль не бачыў доказаў, але збіраюся зірнуць на іх.

Намеснік дзяржсакратара Стывен Бігун падчас сустрэчы з амбасадарам Расіі ў Вашынгтоне Анатолем Антонавым заявіў, што выкарыстанне «Навічка» будзе відавочным парушэннем Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі, Бігун заклікаў Маскву да поўнага супрацоўніцтва ў міжнародным расследаванні.

Паводле расійскіх уладаў, прыкметаў здзяйснення злачынства няма, справа атручвання Навальнага не расследуецца мясцовай пракуратурай.

Надоечы, урад ФРГ паведаміў, што вынікі даследаванняў, праведзеных спецыялізаванай лабараторыяй Узброеных сілаў Германіі, сведчаць аб спробе атруціць Аляксея Навальнага прэпаратам з групы «Навічок». Нейратаксін быў створаны ў рамках пашырэння арсенала хімічнай зброі СССР.

Лідар расійскай апазіцыі знаходзіцца ў коме з 20 жніўня, ён праходзіць лячэнне ў берлінскай клініцы Шарытэ, куды яго даставілі з лякарні ў Омску.

IAR/эж