Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

106 еўрадэпутатаў патрабуюць накласці санкцыі на рэжым А. Лукашэнкі

05.09.2020 09:28
На наступным тыдні амбасадары дзяржаў-членаў Еўразвязу прымуць рашэнне па пытанні санкцый. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRoman Yanushevsky/ Shutterstock

106 еўрадэпутатаў, у тым ліку 16 з Польшчы, падпісалі заклік прыняць санкцый ЕЗ супраць Аляксандра Лукашэнкі за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Еўрадэпутаты накіравалі ліст кіраўнікам Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю і Еўрапейскай камісіі – Урсуле фон дэр Ляен. З Бруселю перадае карэспандэнта Польскага радыё Беата Пламецка:

-Беларусы, якія перажылі рэжым Лукашэнкі на працягу 26 гадоў, не зразумеюць такога ганебнага ўчынку ЕС. Кожны дзень мы даведаемся пра збіццё мірных дэманстрантаў, незаконныя арышты, парушэнні правоў чалавека, гаворыцца ў звароце. Еўрадэпутаты напісалі, што яны глыбока занепакоеныя інфармацыяй пра тое, што прэзідэнт Беларусі не будзе ўключаны ў спіс непажаданых людзей. Аляксандр Лукашэнка, які са зброяй у руках пагражае мірным дэманстрантам, з'яўляецца галоўным фальсіфікатарам выбараў і галоўным вінаватым у разгоне пратэстоўцаў, у тым ліку непаўналетніх.

Цяпер у папярэднім «чорным спісе» ЕЗ 17 імёнаў, а ў рэшце рэшт іх павінна быць 30. На наступным тыдні амбасадары дзяржаў-членаў Еўразвязу прымуць рашэнне па гэтым пытанні. У спісе не фігуруе імя Аляксандра Лукашэнкі, аднак 106 еўрадэпутатў заклікалі Брусель выправіць гэта. 

IAR/эж