Падыходзіць да канца праца над падрыхтоўкай спісу беларускіх чыноўнікаў, якіх ахопяць санкцыі Еўрапейскага Саюза. У бліжэйшыя дні прадстаўнікі дзяржаваў-членаў ЕС прадставяць спіс. Па інфармацыі карэспандэнта Польскага радыё ў Бруселі Бэаты Пламэцкай, у «чорны спіс» уваходзіць сямнаццаць прозвішчаў, але агулам ён павінен ахапіць трыццаць чалавек. Няма ў ім Лукашэнкі.
Прадстаўнікі Польшчы заяўляюць, што адказныя за фальсіфікацыю выбараў і гвалт павінны трапіць у спіс, але неабходная таксама канкрэтная дапамога, між іншым, у глыбокай перабудове дзяржаўных структур Беларусі. Гаворыць амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе Анджэй Садась.
- Для свабоды і дэмакратыі патрэбныя акрэсленыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы. За гэтым павінна ісці эканамічная эмансіпацыя. Краіна павінна стаць суб’ектам у эканамічна-гаспадарчым вымярэнні.
На думку амбасадара, Еўракамісія павінна хутка выдзеліць сродкі на канкрэтныя праграмы дапамогі для Беларусі, у тым ліку на вялікія праекты ў галіне энергетычнай супрацы.
нг