Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі назваў зняволенне Марыі Калеснікавай ганебным

07.09.2020 16:45
«Сталінскія метады НКУС выкарыстоўваюцца ў Еўропе ў XXI стагоддзі», – чытаем у заяве. 
Марыя Калеснікава PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус назваў зняволенне прадстаўніка беларускай апазіцыі Марыі Калеснікавай ганебным. У Мінску яе арыштавалі невядомыя.

Лінас Лінкявічус напісаў у Twitter, што адыходзячыя беларускія ўлады спрабуюць цынічна ліквідаваць прадстаўнікоў апазіцыі, а не размаўляць з беларусамі. «Сталінскія метады НКУС выкарыстоўваюцца ў Еўропе ў XXI стагоддзі», – чытаем у заяве. Кіраўнік літоўскага МЗС таксама запатрабаваў неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай.

Святлана Ціханоўская таксама пракаментавала пытанне аб затрыманні. Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі заявіла, што здарэнне выглядае як спроба ўладаў сарваць працу Каардынацыйнай рады апазіцыі і запалохаць яе членаў.

Марыю Калеснікаву выкралі каля будынку Нацыянальнага музею ў цэнтры Мінска. Марыю Калеснікаву схапілі некалькі чалавек у цывільным без аніякіх знакаў і ўцягнулі ў мікрааўтобус, які адразу ж з'ехаў.

ав