Беларускія спецыялісты ІТ-сферы выязджаюць з Беларусі. Паводле падлікаў, у апошнія тыдні ва Украіну іх прыехала некалькі сотняў. Прычынай з’яўляецца пагаршэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і парушэнне асноўных правоў рэжымам Лукашэнкі.
ІТ-кампаніі ў мінулым годзе выпрацавалі 6,5% ВУП Беларусі. У сваю чаргу некалькі сотняў кампаній з галіны падпісалі ліст супраць насілля і гвалту. Не адбылося і без паказных арыштаў працаўнікоў ІТ-кампаній. Многія з іх былі вымушаныя ўцякаць з краіны. Сярод іх быў праграміст Павел Лібер, які апрацаваў прыкладанне «Голас». Паводле яго, праграмісты надалей будуць уцякаць з Беларусі:
-Яны зразумелі, што заўтра іх могуць пабіць на вуліцы, забраць у іх маёмасць і ніводны закон іх не абароніць. Яны пераканаліся, што ў Беларусі закон дзейнічае выключна ў інтарэсах аднаго чалавека.
Паводле ўкраінскіх уладаў, апошнім часам ва Украіну прыехала каля 300 беларускіх працаўнікоў інфарматычных тэхналогій. Украінскае Міністэрства інфарматычнай трансфармацыі стварыла спецыяльную старонку, дзе змясціла інструкцыю для чарговых ІТ-людзей, якія хацелі б выехаць і працаваць ва Украіне.
ав