Сейм Літвы прыняў пастанову ў памяць пра жыццё і дзейнасць караля Польшчы і вялікага князя Літвы Жыгімонтa Аўгустa. У ім падкрэсліваецца, што манарх умацаваў адносіны паміж Літвой і Польшчай. 1 жніўня споўнілася 500 гадоў з дня нараджэння караля.
Жыгімонт Аўгуст „быў аўтарам і рэалізатарам канцэпцыі моцных адносін паміж Польшчай і Літвой і рэгіёнам Балтыйскага мора”, гаворыцца ў рэзалюцыі, якую падтрымалі дэпутатаў Сейма Літвы.
У прынятым дакуменце падкрэсліваецца, што Жыгімонт Аўгуст увайшоў у гісторыю як верны католік, які адначасова не выступаў супраць рэлігійных дыскусіяў і клапаціўся пра правы пратэстантаў і праваслаўных.
„Выдатна адукаваны Жыгімонт Аўгуст імкнуўся да развіцця літаратуру, мастацтва і архітэктуру. Падчас яго ўлады, у эпоху Рэнесансу, дзяржава стала адным з цэнтраў гуманізму”, - чытаем у заяве.
Па ініцыятыве Жыгімонтa Аўгустa і на падставе Люблінскай уніі Карона Каралеўства Польскага і Вялікае Княства Літоўскае былі аб'яднаны ў адну дзяржаву - Рэч Паспалітую. Гэта паскорыла эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё Вялікага княства Літоўскага і адначасова пашырыла ўплыў польскай культуры на яго тэрыторыі.
аз