Майк Пампея і Віктар Орбан, 11 лютага 2019 года.Автор: U.S. Department of State - https://www.flickr.com/photos/9364837@N06/47013210012/, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=76532568
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан падтрымаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў яго змаганнях за перавыбар. Кіраўнік венгерскага ўрада палічыў, што супернікі Трампа - дэмакраты - прымусілі свет да „маральнага імперыялізму”, з якім, падобныя яму неліберальныя лідэры не згаджаюцца.
„Мы падтрымліваем Дональда Трампа”, - напісаў Віктар Орбан у штодзёнцы Magyar Nemzet.
Спасылаючыся на парламенцкія выбары, якія павінны адбыцца ў Венгрыі ў 2022 годзе, Віктар Орбан падкрэсліў, што яны будуць вырашальнымі, бо міжнародныя ліберальныя колы імкнуцца знішчыць хрысціянскіх кансерватараў у Еўропе.
аз