Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіпр абяцаў не блакаваць рашэння Еўрасаюза ў справе Беларусі

21.09.2020 14:02
Пра гэта міністр замежных справаў Кіпра Нікас Хрыстадулідэс заявіў перад пачаткам сустрэчы ў Бруселі.
Сцяг КіпраPhoto:OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіпр не будзе блакаваць рашэння Еўрасаюза ў справе Беларусі. Пра гэта, паводле „Свабоды” кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Кіпру паведаміў сёння ў Бруселі.

Міністр замежных справаў Кіпру Нікас Хрыстадулідэс перад пачаткам сустрэчы заявіў:

„Рэакцыя Еўрасаюза на парушэнні правоў чалавека, наша рэакцыя на парушэнні суверэнітэту і суверэнных правоў краін-удзельніц ЕС, наша рэакцыя на любое парушэнне нашых фундаментальных каштоўнасцяў і прынцыпаў — усё гэта не можа рабіцца на замову. Тут мусіць быць паслядоўнасць”, - сказаў кіраўнік дыпламатыі Кіпру.
Аднак ён дадаў, што выканае рашэнне савета.

Перад гэтым Кіпр неаднаразова накладаў вета на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі. Сваё супрацдзеянне санкцыям адносна Беларусі краіна тлумачыла тым, што імкнецца дамагчыся ўвядзення санкцыяў ЕС супраць Турцыі за бурэнне ў Міжземным моры.

Санкцыйны спіс ЕС уключае прыкладна 40 чалавек, адказных за фальсіфікацыю беларускіх выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Ён не можа ўступіць у сілу пакуль рашэнне аб гэтым не будзе прынятае аднагалосна ўсімі 27 краінамі саюза.

аз