Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва аднаўляе каранцін для палякаў

28.09.2020 10:07
Літоўцы ўводзяць гэткае патрабаванне, паколькі колькасць новых выпадкаў COVID-19 у Польшчы павялічылася.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня Літва аднаўляе каранцін для палякаў. Літоўцы ўводзяць гэткае патрабаванне, паколькі колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы павялічылася.

Польшча была ўнесеная ў спіс „небяспечных” краін разам з Эстоніяй, Германіяй, Ісландыяй і Сан-Марына. Гэта звязана з тым, што за апошнія два тыдні колькасць новых інфекцый у Польшчы перавысіла 25 выпадкаў на 100 тысяч чалавек.

Аднак не ўсім давядзецца праходзіць двухтыднёвую самаізаляцыю. Выключэнні датычаць, сярод іншага, жыхароў Польшчы і Эстоніі, якія працуюць або вучацца ў Літве.

Каранцін не датычыць таксама асобаў, якія накіроўваючыся ў Літву, праязджаюць праз Польшчу. Кожнага, хто падарожнічае ў Літву, абавязвае рэгістрацыя. Анкету можна запоўніць на сайце Літоўскага нацыянальнага цэнтра аховы грамадскага здароўя.

Змены не маюць пастаяннага характару. Калі ўзровень заражэнняў знізіцца, каранцін для палякаў будзе адменены.

аз